Вялікае Княства Літоўскае 1613

Юры Жыгамонт

З Калядамi i Новым Годам!

25 Снежань, 2016

Шаноўныя нашы гледачы! Мы вас шчыра віншуем з Новым годам і Калядамі! Зычым вам вялізнага шчасця, асілкавага здароўя і, канечне, вандровак па Беларусі і не толькі (з умовай шчаслівага вяртання на Сінявокую, зразумела:)
2016-ты год быў асабліва цудоўны тым, што праграма “Падарожжа дылетанта” ўрэшце вярнулася. Ура-ўра! Але 2017-ты абяцае быць яшчэ больш цікавым, бо шмат файных мясцін яшчэ павінны распавесці свае гісторыі. Ды і ўвогуле рыхтуем вам пакрысе мех цікавостак :)
Адной з іх спяшаемся падзяліцца з вамі ў годзе, які сыходзіць. Хапае займальнага матэрыялу, які ў выніку потым не ўваходзіць у выпуск. Такую несправядлівасць трэба тэрмінова выпраўляць! Прыемнага ды вясёлага прагляду! І дзякуем тэлекампаніі “Карамболь” за архіўныя матэрыялы. Без вас было б не так весела :)

Каментарыi:

Сяргей25 Снежань, 2016
Юрась,прывяжы да шапцы гумку. Праграму "Падарожжа дылетанта" таксама хачу павіншаваць з Новым годам, моцнага здароўя, шчасця вам, дарагія мае. Жыве Беларусь! Слава Украіне!Таке братко.Дзякуй Вам.

Аматар30 Снежань, 2016
Дзякуй Вам! Са сьвятамі Дылетанта і ўсю каманду Падарожжаў! Чакаем на вашыя новыя вандроўкі!

Сяргей Буцько01 Студзень, 2017
Дзякуй за добры настрой, з Новым годам і Калядамі. Даўно ( і пакуль безпаспяхова) запрашаю вас у роднае мястэчка Дзярэчын. Не губляю надзею, тым больш што заўважыў вядучага на плане з палацам Сапег, што быў у Дзярэчыне ...

Яўген Маліноўскі.02 Студзень, 2017
З Новым годам і Калядамі каманду Дылетанта. Шчыра, ад усяго сэрца жадаю яснавельможнаму паньству творчых поспехаў, моцнага здароўя. доўгаго веку і шмат цікавых выпускаў падарожжаў. Чакаем Вас. Да сустрэчы.

Юрась-Альгерд02 Студзень, 2017
З Каляднымі Святамі віншую каманду Дылетанта і ўсіх сяброў гэтай цудоўнй перадачы! Жадаю ўсім здароў'я, шмат радасцяў, новых цікавых вандровак і няхай Маці Божая ахоўвае Святую Зямлю Беларускую ад гора, бед, дурняў і ворагаў ненажэрных! Спадзяюся, у гэтым годзе будзем сустракацца часцей. Да сустрэчы!

Дадаць каментар