Вялікае Княства Літоўскае 1613

Каментарыi:

эдвард05 Лістапад, 2016
Паводле мапы Гугл гэтая веска знаходзiцца у Брэсцкай вобласцi (аднак на гранiцы з Гродзенскай)

Юрась-Альгерд06 Лістапад, 2016
Такая багатая гісторыя у такой невялічкай весцы! Вялікі грэх жыць вось тут, на сваёй Радзіме, і не ведаць, як тут жылі нашыя продкі, як яны выжывалі, змагаліся. Такі трагічны лёс спадароў Уладычынскіх проста павінен ушаноўвацца намі, вось каму трэба ставіць помнікі! Спадарам Уладычынскім і Хлябцэвічам! Выдатны фільм (як заўсёды), цяжкія надворныя ўмовы, але ўсё атрымалася прыгожа!Вялікі Дзякуй за фільм!!!

Юрась-Альгерд06 Лістапад, 2016
Увогуле, адчуваю сябе шчаслівым чалавекам у кожную суботу. Не ведаю, колькі каштуе кожны такі фільм, толькі ведаю, што чым болей будзе такіх фмльмаў, тым болей беларусаў пачнуць ганарыцца сваёй гісторыяй, шанаваць сваіх продкаў, зразумеюць, што няма нічога болей каштоўнага чым вольная Радзіма! Вялікі дзякуй усім, хто працуе над гэтымі фільмамі і гэтым сайтам. Дай Вам усім Бог здароў'я!!! Будзем жыць!

Юрась-Альгерд06 Лістапад, 2016
Спадзяюся, што гэтыя фільмы глядзяць болей аматараў, чым пішуць тут у коментах. Таму прапаноўваю: пішыце аб Вашых уражыннях, не саромейцеся. Пішыце на той мове, якой вам зручней. Мы паразумеем адзін другога. Дзякую!

Віталь06 Лістапад, 2016
Трошкі сумна глядзець, як усё заняпала з тых часоў. Колькі было моцы і жадання у людзей жыць вольнымі. Але ж гэта наша гісторыя і дзякуй Вам за тое, што Вы знаходзіце цікавыя мясьціны і пра іх распавядаеце. Беражыце сябе для наступных падарожжаў. Будзем вельмі чакаць працягу.

Сяргей06 Лістапад, 2016
Таке братко,дзякуй за гісторыю.Вось пачалі ў 1865 Восіф з Алінай гаспадарку падымаць і паднялі, а Саша сёння гаспадарку прасраў,вось табе і гісторыя.

Аматар07 Лістапад, 2016
Адно з галоўных уражаньняў пасьля праграм Дылетанта і Каманды - бывалі заняпады і пагорай за цяперашні. Так што, панове - не лямантуючы пра кепскі час - усе за працу, хто ў чым здольны! Як гэта робіць Дылетант.

Яраслаў07 Лістапад, 2016
Вялікі здякуй!

Юрась-Альгерд08 Снежань, 2016
Прыветанне! Чамусцi скончылiся выпускi Дылетанта... Нешта здарылася? Хвалююся я... Спадзяюся, вядучы Юрый Жыгамонт жывы-здаровы...

Віталь24 Снежань, 2016
Нешта даўно не паказвалі нам сваім падарожжаў. Вельмі чакаем і спадзяемся хутка будзе што-небудзь цікавае ;)

Юрась-Альгерд25 Снежань, 2016
Прыветанне усім! Віншую усіх хрысціян, якия святкуюць Нараджэнне Хрыстовае 25-га снежня! Усим жадаю дабрыні, здароў'я, бласлаўлення і ласкі Божай! Віншую з Калядамі і наступаючым Новым Годам!!!

Дадаць каментар