Вялікае Княства Літоўскае 1613

З Калядамi i Новым Годам!
25 Снежань, 2016

Шаноўныя нашы гледачы! Мы вас шчыра віншуем з Новым годам і Калядамі! Зычым вам вялізнага шчасця, асілкавага здароўя і, канечне, вандровак па Беларусі і не толькі (з умовай шчаслівага вяртання на Сінявокую, зразумела:)
2016-ты год быў асабліва цудоўны тым, што праграма “Падарожжа дылетанта” ўрэшце вярнулася. Ура-ўра! Але 2017-ты абяцае быць яшчэ больш цікавым, бо шмат файных мясцін яшчэ павінны распавесці свае гісторыі. Ды і ўвогуле рыхтуем вам пакрысе мех цікавостак :)
Адной з іх спяшаемся падзяліцца з вамі ў годзе, які сыходзіць. Хапае займальнага матэрыялу, які ў выніку потым не ўваходзіць у выпуск. Такую несправядлівасць трэба тэрмінова выпраўляць! Прыемнага ды вясёлага прагляду! І дзякуем тэлекампаніі “Карамболь” за архіўныя матэрыялы. Без вас было б не так весела :)